wd wp Пошук:

Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дашкевіч. Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч (15 красавіка 1941, вёска Дзякшняны, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1958) і Ашмянскага вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі (1959) два гады працаваў трактарыстам у саўгасе імя Янкі Купалы Маладзечанскага раёна. У 1959 г. паступіў на завочнае аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на другім курсе перавёўся на стацыянар (скончыў у 1965). Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё (1964—1967), газеты «Физкультурник Белоруссии» (1967—1971), загадчыкам аддзела часопіса «Родная прырода» (1971—1976), старшым рэдактарам Саюза журналістаў БССР (1977—1980), старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела на Беларускім тэлебачанні (1980—1986). З 1989 г. — навуковы супрацоўнік аддзела міжнацыянальных і міжнародных зносін Інстытута філасофіі і права АН Беларусі.

У друку выступае з 1963 г., з вершамі — з 1974 г. Першая кніга вершаў «Хвіліна чакання» ўвайшла ў калектыўны зборнік «Нашчадкі» (1979). У 1983 г. выйшаў зборнік паэзіі «Загадка Атлантыды».

Пераклаў з эстонскай мовы «Няўлоўны цуд» Э.Вільдэ (тэлеп’еса, 1985) і асобныя вершы эстонскіх паэтаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з эстонскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be