Віктар Гельтман
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гельтман. Віктар Гельтман (23 снежня 1796, в. Вярховічы Брэсцкага пав. Слонімскай губ., цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобл. — 16 ліпеня 1874, Брусель, Бельгія) — публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч. Дзед Стэфана Гельтмана.
Біяграфія
Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1819 годзе стварыў дзве тайныя арганізацыі — патрыятычнае таварыства ў Свіслацкай гімназіі (з удзелам брата Іосіфа) і студэнцкую арганізацыю «Саюз вольных палякаў» у Варшаве, стаў рэдактарам яе органа «Dekada Polska». Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, затым у падрыхтоўцы Кракаўскага паўстання (1846) і паўстання ў Галіцыі (1848). Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Германіі кіраваў абаронай Дрэздэна. Адзін з аўтараў маніфестаў паўстанцаў. Імкнуўся да аб’яднання барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай з барацьбой за ліквідацыю феадальна-прыгонных адносін. У 1860-х гадах вывучаў грамадска-палітычнае жыццё эміграцыі з колішняй Рэчы Паспалітай. Памёр у выгнанні.
Бібліяграфія
- Emigracja polska od r. 1831 do 1863: Krуtki rys historyczny. Lipsk, 1865;
- Demokracja polska na emigracji. Lipsk, 1866.
Зноскі
Літаратура
- Helena Łuczakówna Wiktor Heltman 1796—1874. — Poznań, 1935;
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
- Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў;
- PSB;
- ЭГБ, т. 2;
- БЭ, т. 5.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 394.