wd wp Пошук:

Віктар Шутовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шутовіч. Віктар Шутовіч (27 кастрычніка 1890, в. Шутавічы, Ашмянскі павет — 1 сакавіка 1960, Барысаў) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст.

Біяграфія

Быў высвенчаны ў 1913 у Вільні. Пачаткова служыў у касцёле Святога Іосіфа ў Барадзенічах Браслаўскага павета. Асуджаны польскімі ўладамі за казанні на беларускай мове. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 вікарый і прэфект у Харошчы каля Беластоку. Служыў у мінскім Чырвоным касцёле (з вясны 1944 па 1945). 26 студзеня 1945 арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў турмы. Вызваленены 20 сакавіка 1955, вярнуўся ў Мінск, атрымаў парафію (нелегальна, з 1956) ў Барысаве, дзе і памёр. Пахаваны на старых Барысаўскіх могілках.

Апрацаваў зборнік «Калядныя песні», выдадзены Нінай Абрамчык у Берліне.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be