wd wp Пошук:

Вільгельм Гараўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гараўскі. Вільгельм Гараўскі (19 красавіка 1908, Барысаўшчына — 27 жніўня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі празаік.

Біяграфія

Як адзначаў М. Гарэцкі, «пад уплывам польскага патрыятызму» ў 1921 выехаў у Польшчу, дзе знаходзіўся два месяцы. Калі скончыліся грошы, бо працы так і не знайшоў, вярнуўся ў БССР. Трапіў у Інстытут сацыяльнага перавыхавання ў Мінску, адкуль потым уцёк і як беспрытульнік вандраваў па Украіне і Каўказе. У 1922 вярнуўся ў інстытут. Настаўнічаў. Пісаў апавяданні, друкаваўся ў мінскіх і бабруйскіх выданнях. У 1931 браў удзел у Першым усесаюзным з’ездзе польскіх пралетарскіх пісьменнікаў (гл. «Полымя»). Арыштаваны ў пачатку 1937. Расстраляны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be