wd wp Пошук:

Віталь Луба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луба.

Віталь Луба (15 снежня 1947, в. Чорная Вялікая, Сямятыцкі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) — польскі беларускі літаратар, журналіст.

Біяграфія

Скончыў беларускі клас у Педагагічным ліцэі ў Бельску-Падляшскім, завочнае аддзяленне кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (1977). У 1966—1974 гг. працаваў настаўнікам у вясковай школе, у 1974—1985 гг. — на партыйнай рабоце. У 1985 г. перайшоў на работу ў Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Беластоку, да 1988 г. займаў у ім пасаду сакратара Галоўнага праўлення. З 1988 г. працуе ў газеце «Ніва», у 1988—1992 гг. — галоўны рэдактар, у 1992—1997 гг. — адказны сакратар, з 1998 г. — галоўны рэдактар.

Выступае як журналіст у беларускім і польскім друку з артыкуламі па пытаннях грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Даследуе польскую палітыку ў дачыненні да ўсходніх дзяржаў у апошніх дзесяцігоддзях XX і пачатку XXI ст. (Przegląd Wschodni, 1997. № 4) і інш.

Зноскі

Літаратура

  • Тамільчык І. Луба Віталь: Старонкі будучага даведніка // Кантакты і дыялогі. 1999, № 4.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be