wd wp Пошук:

Габідэн Мустафін

Габідэн Муста́фін (каз.: Ғабиден Мұстафин; 29.11.1902 Сарцюбе Карагандзінскай вобл., Казахстан — 20.1.1985) — казахскі пісьменнік. Народны пісьменнік Казахстана (1984). Член-карэспандэнт АН Казахстана (1958).

Творчасць

Друкаваўся з 1927 года. Кніга апавяданняў і нарысаў «Ер Шойын» (1929), раманы «Шыганак» (1945), «Мільянер» (1948), «Пасля буры» (1959) пра сацыяльныя перамены ў жыцці казахскага народа ў 1920—30-я гады. Пачынальнік індустрыяльнай тэмы ў казахскай літаратуры: раманы «Жыццё або смерць» (1941), «Караганда» (1952) і інш., адметных сюжэтнай шматпланавасцю, псіхалагічнай глыбінёй. Аўтар аўгабіяграфічнага рамана «Сведка» (ч. І, 1963), кнігі нарысаў і артыкулаў «Напевы думкі» (1974).

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія Казахстана, 1980

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Казахстана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be