wd wp Пошук:

Галіна Ганчарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарэнка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыбава. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Руднік. Галіна Ганчарэнка (Грыбава, Руднік; нар. 1931, Бабруйск) — беларуская грамадская і культурная дзеячка, журналістка, перакладчыца.

Біяграфія

Бацька быў рэпрэсаваны і ў 1937 г. расстраляны, а маці праз год выслана ў Сібір. У 1944 годзе выехала на эміграцыю разам са сваёй апякункай вядомай спявачкай Барбарай Вержбаловіч. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950 годзе выехала ў ЗША. У 1954 г. скончыла факультэт раманскіх моваў Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Кіравала свецкім і царкоўным хорамі, працавала ў Арганізацыі беларускай моладзі. Была перакладчыцай у ААН. Пераехала на нейкі час у Мюнхен, працавала на радыё «Вызваленне» (Свабода).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be