wd wp Пошук:

Галіна Рыгораўна Крук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крук. Галіна Рыгораўна Крук (нар. 30 лістапада 1974; Львоў) — украінская паэтэса і перакладчыца.

Біяграфія

Паводле адукацыі — філолаг-медыевіст, абараніла дысертацыю на тэму «Украінскае нізавое барока: паэтыка стылю і жанру» (2001). Аўтар паэтычных зборнікаў «Вандроўка ў пошуках дому» («Мандри у пошуках дому», 1997), «Сляды на пяску» («Сліди на піску», 1997), («Обличчя поза світлиною», 2005). Удзельнічала ў шматлікіх міжнародных фестывалях і творчых праектах.

Перакладалася на англійскую, рускую, польскую і харвацкую мовы. Сябра Асацыяцыі ўкраінскіх пісьменнікаў. Жыве і працуе ў Львове.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Украіны Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be