Генрык Скірмунт
Генрык Скі́рмунт (1868, в. Моладава Кобрынскага павета, цяпер Іванаўскі раён — 20 верасня 1939) — польскі паэт, кампазітар.
З роду Скірмунтаў, сын Генрыка, брат Канстанціна.
Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі, Парыжы, Варшаве. У 1898 выдаў зборнік «3 вершаў і песень Генрыка Скірмунта». Аўтар оперы «Пан Валадыёўскі» паводле рамана Г. Сянкевіча (прэм’ера адбылася ў Львове ў 1902). Паэтычныя творы выдаў у зборніку «Паэзія» (т. 1—2, 1903—12). Сябраваў і перапісваўся з Э. Ажэшкай. 3 1920 гаспадарыў у Моладаве.
Расстраляны савецкімі ўладамі.