Джон Палей
Джон Палей, Іона Палей, Іаган Палей (англ.: Paley John; 6 лютага 1871, Радашковічы, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер Маладзечанскі раён — 23 снежня 1897, Нью-Ёрк) — амерыканскі празаік, эсэіст, драматург, публіцыст беларуска-яўрэйскага паходжання. Пісаў на ідышы.
Біяграфія
Палей Іона нарадзіўся ў сям’і яўрэйскага вучонага Хаіма Палея і Хаі Чартковай. Ва ўзросце 13 гадоў паступіў у Валожынскую ешыву, затым пару гадоў ён правёў у Лібаве, дзе атрымаў агульную адукацыю, а таксама навучаўся ў ешыве Іцхака-Эльханана ў Коўне. У 1888 годзе эміграваў у ЗША. У 1889-91 рэдактар-выдавец газеты «Дэр фолкс адвакат» (Нью-Ёрк), у 1891-92 — «Ідышы Прэсе» (Філадэльфія), заснавальнік газеты «Дэр фолксвехтэр» (1892). Скончыў жыццё самагубствам.
Творчасць
- «Di rusishe heldn» («Рускія героі») (1888)
- «Рускія нігілісты і забойства рускага цара» (1889)
- «Патоп з Джонстана» (1890)
- «Жыццё ў Амерыцы, ці Таямніцы Нью-Ёрка» (1891-92)
- «Чорная банда, ці Нью-Ёрк днём і ўначы» (1900)
- «Урыэль Акоста» (1900)
- «Таемны замак, ці Нянавісць і каханне» (1905)
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Палей Иоганн
- Yohan (Yona) Paley