wd wp Пошук:

Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сергіевіч. Змітро Віталін (Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч) (15 ліпеня 1910, Калінкавічы- ?) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў чыгуначную дзевяцігодку ў Калінкавічах. З 1929 года жыў у Мінску. Працаваў радыёманцёрам, затым карэспандэнтам Радыёцэнтра БССР. 10 жніўня 1933 года быў рэпрэсіраваны і высланы ў Марыінск (Расія). Прапаў без вестак у час Вялікай Айчыннай вайны.

Творчасць

З вершамі ў друку пачаў выступаць у 1930 годзе. Аўтар зборніка вершаў «Будзем жыць!» (1932). Перакладаў з рускай мовы.

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be