Еўдакія Інгерына
Еўдакія Інгерына (грэч.: Ευδοκία Ιγγερίνα; каля 840—882) — візантыйская імператрыца. Дачка варажскага воіна з імператарскай аховы. Наложніца імператара Візантыі Міхаіла III, выдадзеная ім замуж за свайго набліжанага Васіля Македаняніна, якога Міхаіл затым зрабіў сваім суправіцелем — магчыма, у сувязі з тым, што старэйшыя дзеці Еўдакіі былі ў рэчаіснасці не ад Васіля, а ад Міхаіла, і такім чынам атрымлівалі магчымасць атрымаць трон у спадчыну. Так і адбылося пасля таго, як Васіль Македанянін (867) зрынуў Міхаіла III, а затым (886) сам загінуў на паляванні.
Старэйшы сын Еўдакіі Канстанцін да таго часу памёр, і на прастол узышоў яе другі сын Леў VI.
Іншы сын Стэфан, стаў патрыярхам замест Фоція.