wd wp Пошук:

Зоран Стэфанавіч

Зо́ран Стефа́навіч (сербск.: Зоран Стефановић; нар. 21 лістапада 1969, Лозніца, СФР Югаславія) — сербскі пісьменнік, выдавец і міжнародны культурны актывіст. Дэбютаваў у тэатры і кіно ў 1987 годзе. У 1994 годзе скончыў Факультэт драматычнага мастацтва (Універсітэт мастацтваў у Бялградзе). Пражывае ў Бялградзе.

Мастацкая творчасць

Большая частка мастацкай спадчыны аўтара адносіцца да фантастыкі — у тэатры («Славянскі Арфей», серб. Словенски Орфеј; «Казка пра касмічным яйку», серб. Скаска о космичком јајету), коміксах («Трэці аргумент», серб. Трећи аргумент, на аснове аповяду Міларада Павіча; «Пад воўчым таўром», серб. Под вучјим жигом), у прозе («Праз Дрину, з іскрай у вачах», серб. Преко Дрине, с искром у оку; «Час шуму і лютасьці», серб. Време буке и беса), у кіно і на тэлебачанні («Вузкія сцежкі», серб. Уске стазе).

Другая ж частка прац — дакументальнай прыроды, напрыклад, тэлесерыял «Янусавы твар гісторыі», серб. Јанусово лице историје, або фільм «Жыцця Косці Гакмана», серб. Животи Косте Хакмана, і «Музыка Цішыні», серб. Музика Тишине.

Тэатральныя драмы, проза і графічныя раманы аўтара перакладзены на македонскую, румынскую, славенскую, англійскую, французскую і польскую мовы .

Культурная дзейнасць

Зоран Стэфанавіч — галоўны заснавальнік некалькіх міжнародных культурных сетак і выдавецкіх праектаў: ​​«Праект Растка» (сетка лічбавых бібліятэк), «Размеркаваныя карэктары Еўропы» (міжнародная аблічбоўка культурнай спадчыны), «Праект Гутенберг Еўропа» (бэта-версія, грамадскія лічбавыя бібліятэкі), і падобных таварыстваў і арганізацый у галіне выдавецкай справы, лічбавання, лексікаграфіі і поп-культуры.

Не абмяжоўваючыся толькі Інтэрнетам, ён прымае актыўны ўдзел у шматлікіх культурных, навуковых і выдавецкіх праектах у Еўразіі з 1993 года, асабліва ў краінах былой Югаславіі, Румыніі, Балгарыі, Грэцыі, Украіне, Расіі, Польшчы, уключаючы і мерапрыемствы па захаванні культуры меншасцяў і племянных культур Еўразіі, і арганізацыю за «Балканскае культурнае сеціва» (сумесна з грэчаскім культурным актывістам і музычным прадзюсарам Нікасам Валканосам і іншымі калегамі).

Яго сацыяльная пазіцыя ўключае таксама актыўную абарону філасофіі «адкрытых крыніц» і вольных ведаў як «цывілізаванай асновы любога чалавечага грамадства». Актыўна падтрымлівае некалькі рэгіянальных Вікіпэдый, асабліва ва Усходняй Еўропе, яшчэ з моманту іх падставы.

Узнагароды і прызнанні

Як пісьменнік, драматург і сцэнарыст неаднаразова атрымліваў нацыянальныя і міжнародныя ўзнагароды, у тым ліку быў намінаваны на прэмію «Prix Europa» ў Берліне і «Prix Italia» у Рыме.

За сваю нацыянальную і міжнародную культурна-выдавецкую дзейнасць быў адзначаны больш за дваццаць разоў, у тым ліку ў намінацыі «United Nations World Summit Award», тройчы атрымліваў штогадовую ўзнагароду Таварыства інфарматыкаў Сербіі і дзесяць разоў — YU Web Top 50 прызнанне (SR Web Top 50).

Выбраная бібліяграфія

Драматургічныя творы і радыёэфіры

  • Острвска прича, 1987.
  • Викенд са Маријом Броз, 1990.
  • Словенски Орфеј, 1992.
  • Скаска о космичком јајету, 1992.
  • Тачка сусрета, 1992.
  • Снег није бео, 2009.
  • Валцер за Олгу, 2018.

Кнігі драмы

  • Словенски Орфеј и друге драме, «Знак Сагите», Београд, 1995.

Раманы

  • Веригаши, роман о Нашима, «Еверест медиа», Београд, 2012.

Коміксы

  • Трећи аргумент са Милорадом Павићем и цртачем Зораном Туцићем
    • албуми, српски и енглески, «Бата» и «Орбис», Београд, и «Свети Сава», Лимасол, 1995;
    • на енглеском Хеви Метал Магазин, Њујорк, 1998/1999/2000.
  • Под вучјим жигом, цртач Антоан Симић
    • Стрипманиа, магазин, Београд, 1996.
  • Кнез Липен, цртач Синиша Бановић
    • Парабелум, магазин, Сарајево, 2012.

Гісторыя коміксаў і эстэтыка

  • Стрипови које смо волели: избор стрипова и стваралаца са простора бивше Југославије у XX веку, критички лексикон, коауторски са Живојином Тамбурићем, Здравком Зупаном и Полом Граветом, Омнибус, Београд, 2011. (српски и енглески)

Выбраная фільмаграфія

Сцэнарыі

  • Поздрави све који питају за мене, документарни, 1987. (сарадник Зорану Ђорђевићу на сценарију)
  • Ars longa, vita brevis, кратки играни, 1991.
  • Словенски Орфеј, адаптација представе, 1992.
  • Јанусово лице историје 1-3, документарна серија, 1993. Косценариста Срђан В. Стојанчев
  • Уске стазе, кратки играни, 1995.
  • Животи Косте Хакмана, документарни, 2005.
  • Музика тишине, документарни, 2011.
  • Звона Саве Лозанића, документарни, 2017.

Вытворца

  • Мој мртви град, документарни, 2000
  • Животи Косте Хакмана, документарни, 2005
  • Музика тишине, документарни, 2011.

Кастынг

  • Ларго Винч, 2008.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя·Пісьменнікі Югаславіі Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Сербіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be