Казімір Ян Вайшнаровіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайшнаровіч. Казімір Ян Вайшнаровіч (польск.: Kazimierz Jan Wojsznarowicz; ?, Ашмянскі павет — 14 мая 1677) — юрыст, дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. Доктар філасофіі (1642), доктар тэалогіі і абодвух правоў.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Вайшнаровічаў герба «Марскі кот». Вучыўся каля 1640—1942 гадоў у Віленскай акадэміі, пасля, відаць, у Рыме. Каля 1661 года зноў наведаў Італію (Перуджу). Да 1644 года прыняў духоўны сан, быў канцлерам віленскім, схаластыкам пільтэнскім, пробашчам эйсмантаўскім, з 1676 года член віленскай капітулы. Адначасова каралеўскі сакратар, у 1676 годзе рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ. У 1662 годзе фундаваў кафедру палітыкі ў Віленскай акадэміі (адкрыта ў 1677 годзе) і падараваў ёй сваю бібліятэку.
Дзейнасць
Быў вядомы як аратар, прапаведнік. Аўтар шматлікіх друкаваных пропаведзяў і панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах. У 1644—1648 гадах выдаў збор акалічнасных прамоў «Палітычны прамоўца», які меў характар падручніка рыторыкі.
Творы
- Orator polityczny na trzy części, pogrzebową, weselną i różnym aktom służącą. Wilno, 1644;
- Kazanie na reformę obyczajów dworskich. Kraków, 1647;
- Dom mądrości kolumnami wsparty. Antwerpia, 1647;
- Krwawa Chrystusowa winnica, abo Kazanie o Błogosławionym Jozafacie Koncewiczu. Kraków, 1647;
- Novus sol in coelo Basiliano relucens. Romae, 1648 (2 ed. Cracoviae, 1648);
- Triumphate feretrum supergas Vladislaus IV Rex Poloniae publica oratione exponitur. Romae, 1648;
- Orator polityczny weselnym i pogrzebowym służący aktom. Kraków, 1648 (2 wyd. 1677);
- Rycerz Ignacego Loyoli Stanisław Kostka kazaniem wystawiony. Wilno, 1655;
- Arsenał miłosierdzia Panny Przenajświętej Mariej. Paryż, 1668.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казімір Ян Вайшнаровіч