Канстанцін Мікалаевіч Ільюшчыц
Канстанцін Мікалаевіч Ільюшчыц (2 студзеня 1947, г.п. Наваельня, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.
Біяграфія
Закончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у 1968 годзе. У гэтым жа годзе прызваны ў Савецкую Армію і з ёй назаўсёды звязаў жыццё. Служыў на Далёкім Усходзе, у ГДР, у Эстоніі, у Літве. Ваеннае званне — падпалкоўнік. Аўтар зборнікаў вершаў: «Армейскія будні», «Таёжны гарнізон». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Асобныя яго творы перакладзены на грузінскую, рускую і украінскую мовы.
Зноскі
Літаратура
- Ільюшчыц Канстанцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.