Косць Паўляк
Косць (Кастусь) Паўляк (нар. 18 чэрвеня 1964 г. ў г. Барыславе Львоўскай вобласці) — украінскі паэт, кампазітар, бард. Працуе таксама пад псеўданімамі, самы вядомы з якіх Кока Чаркаскі. Даводзіцца ўнукам па матчынай лініі народнай лемкаўскай спявачцы Ганне Драган.
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі, фізічны факультэт (1981—1987).
Творчасць
Дыпламант фестываляў «Червона рута» (Чарнаўцы, 1989 г.), фестывалю «Дзвин (Звон)» (Канеў, стадыён «Магніт», 1990 г.), «Скрозь цёрне да зорак» (Чаркасы, 1996 г.), «Срэбныя струны» (Чаркасы, 1997 г.), лаўрэат (I месца) фестывалю «Ля Каменнай Магілы» (Мелітопаль, 1997 г.).
Аўтар песні «Там, на Лемкаўшчыне», якая пасля выканання яе аўтарам на Першым фестывалі «Червона рута» у 1989 г. атрымала шырокую вядомасць у асяроддзі патрыятычнай украінскай моладзі, увайшла ў шматлікія песенныя зборнікі (напрыклад, «Спеўнік Украінскага Рыцара»).
Пераможца Усеўкраінскага конкурсу (2008 г.) перакладаў песень групы «Бітлз» («The Beatles») на родную мову, прымеркаванага да візіту сэра Пола Макартні ва Украіну і яго канцэрту на Плошчы Незалежнасці.
Аўтар паліндомаў — вершаў, якія чытаюцца аднолькава ў прамым і зваротным кірунках.
Кнігі: «ТРАНС. Кока Чаркаскі», «Чытаць Канфуцыя. Кока Чаркаскі».
Лаўрэат прэміі «Мастацкі Алімп» 2006 г.
Зноскі
Спасылкі
- Песні аўтара, таксама «Залаты Леў», можна прагледзець тут: http://www.pisni.org.ua/hview.php?id=615
- Паліндромы аўтара можна прагледзець тут: http://virsh.com.ua/poems/30
- «Черкаси зіграли Beatles!» Архівавана 22 мая 2009.
- ВІКТАР ЖЫБУЛЬ. ГІСТОРЫЯ І ТЭОРЫЯ ПАЛІНДРОМУ
- Названі переможці конкурсу перекладів пісень «Бітлз» рідною мовою Архівавана 24 кастрычніка 2016.
- «Крізь терни-да зірок» В.Муратова(недаступная спасылка)