wd wp Пошук:

Леў Паўлавіч Мірачыцкі

Леў Паўлавіч Мірачыцкі (25 кастрычніка 1925, в. Баяры Навагрудскага павета, цяпер Карэліцкі раён) — беларускі гісторык-славіст, літаратар. Кандыдат гістарычных навук (1972).

Біяграфія

Скончыў БДУ (1956). 3 1956 навуковы супрацоўнік Дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку, з 1958 старшы навуковы супрацоўнік і вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа АН Беларусі. 3 1963 старшы рэферэнт Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. 3 1970 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. Даследуе культурныя сувязі Беларусі з Чэхіяй, Югаславіяй, Польшчай, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Германіяй, Францыяй і Фінляндыяй, жыццё і творчасць беларускіх і замежных дзеячаў культуры (М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Геніюш, Я. Коласа, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, А. Марачкіна, Е. Лады, К. Пліцкі, Я. Матэйкі і інш.), нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі.

Творы

  • Сцежкамі вялікага паэта. Мн., 1957;
  • З незабыўных дарог. Мн., 1961;
  • Белорусско-чехословацкие культурные и научные связи. Мн., 1981;
  • Беларуска-югаслаўскія культурныя і навуковыя сувязі. Мн., 1992;
  • Светлым ценем Адама Міцкевіча: Эміграцыя з Наваградчыны. Мн., 1994
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be