Лявон Андрэевіч Бабровіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабровіч. Лявон (Леан) Андрэевіч Бабровіч (крыптанім: Б. Л.; 1904, в. Мацкі, Вілейскі павет Віленская губерня, Расійская імперыя — 17 мая 1934, Мінск, БССР) — беларускі гісторык і публіцыст.
Біяграфія
З 1923 года член КПЗБ. У 1932 скончыў аспірантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі.
Арыштаваны 21 верасня 1933 года ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года Судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да ВМП. Расстраляны 21 мая 1934 г. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 г.
Творы
- Мястэчка Койданава. (Гістарычныя весткі). Менск. 1929. 42 с (разам з І. Т. Шпілеўскім)
- Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (б. Койданаўшчыны). Менск. 1932. 109 с. (разам з І. Шпілеўскім)
- Об клясавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Менск. 1932. 68 с. (разам з Я. Багданскім)
Зноскі
Літаратура
- Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў /ХVI-ХХ стст./ Мінск. 1983. С. 23, 168.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Бабровіч Леан Андрэевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 261.