Лявон Неўдах
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Неўдах. Лявон (Лявонцій Пятровіч) Неўдах (7 жніўня 1947, вёска Радчыцк, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік , паэт
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля сямігодкі вучыўся ў Мінскім політэхнікуме (1962—1963), скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум (1966) і факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1981). У 1967—1969 служыў танкістам у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў аператарам тэхналагічных установак на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе (цяпер — ААТ «Нафтан»). У красавіку 1974 быў запрошаны на пасаду карэспандэнта ў наваполацкую гарадскую газету «Химик», з 1995 па 2005 — галоўны рэдактар гэтай газеты. У 1979 прыняты ў Саюз журналістаў СССР. З 1998—член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Беларускага ПЭН-цэнтра.
Творчасць
Дэбютаваў вершамі ў наваполацкай гарадской газеце «Химик» у 1972, у рэспубліканскім друку—апавяданнем у 1984 (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг: прозы — «Формула дабрыні»(1989), «Бумеранг»(2003); паэзіі — «Чорнае святло»(1998), «Каханак восені»(2010). Сааўтар кніг «Першыя сцежкі»(1987), «Za bielym sneghom»(1989), «Там, дзе званы Сафіі»(2003), «Ад ніў прыдзвінскіх»(2009) і іншых калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы. Перакладаўся на славацкую і рускую мовы.
Зноскі
Літаратура
- Неўдах Лявон // Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск. 2001 — С.56
- Лявон Неўдах // Літаратурная карта Берасцейшчыны / Укл. А.Крэйдзіч. Брэст.2008. С.506-509
- Неўдах Лявонцій Пятровіч // Памяць: гіст-дак. хроніка Полацка. Мн.2002. С.818
- Неўдах Лявонцій Пятровіч // Памяць: гіст-дак. хроніка Столінскага раёна. Мн.2003. С.521
- Сенькавец, У. А. «Боль — пачуццёвая дамінанта творчасці Лявона Неўдаха» // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук. № 1(9).2008. С.68-73