Лявон Шырын
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шырын. Лявон Шырын (Леанід Іванавіч; 1 студзеня 1930, в. Працавічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 14 мая 1994) — беларускі паэт . Скончыў у 1962 годзе БДУ. З 1951 года на педагагічнай і журналісцкай рабоце. Друкаваўся з 1956 года.
Творчасць
У паэтычных зборніках для дзяцей «Мы дзеці шахцёраў» (1978), «Песні ручая» (1980), «Ясь, жалейка і вясна» (1989) тэмы школьнага жыцця, працы, сяброўства, любові да роднай зямлі. Аўтар гумарыстычных вершаў, сцэнарыяў перадачы «Калыханка» Беларускага тэлебачання (1982—1985) і інш.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.