wd wp Пошук:

Мадрыгал (літаратура)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мадрыгал. Мадрыга́л (фр.: madrigal, італ.: madrigale ад лац.: matricale — песня на матчынай мове) — у літаратуры — невялікі інтымна-жартоўны верш, што змяшчае ў сабе камплімент, найчасцей прысвечаны жанчыне. Вытокі бярэ з народнай паэзіі, з песень італьянскіх пастухоў, з XIV ст. вядомы ў прафесійнай паэзіі (Ф. Петрарка, Дж. Бакачыа). Да XVI ст. мадрыгала прызначаліся для музычнага выканання, у канцы XVI — пачатку XVII ст. зблізіліся з канцэртнымі і драматычнымі жанрамі, часам складалі аснову камедыі. У XVIII — пачатку XIX ст. пашыраны як жанр салоннай і альбомнай лірыкі.

У беларускай паэзіі адзнакі мадрыгала прыкметныя ў вершах М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, М. Танка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэтычныя жанры
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be