Максім Аляксандравіч Клімковіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімковіч. Максім Клімковіч (нар.21 кастрычніка 1958) — беларускі пісьменнік, драматург.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка. Дзед Максіма — Міхась Клімковіч быў старшынёй Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам словаў Дзяржаўнага гімна Беларусі. Бацька Максіма Клімковіча — Алесь Махнач.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў геадэзістам, начальнікам участка на будаўніцтве аўтамабільных дарог.
З’яўляецца аўтарам п’ес «Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Святога Георгія», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат» (у суаўтарстве з Міраславам Адамчыкам), дэтэктыўных аповесцяў і раманаў «Сцэнарый смерці», «Карона Вітаўта Вялікага», «Люстраная фіранка», кінараману-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), таксама апавяданняў. У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзіміра Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень ангела».
Зноскі
Літаратура
- Клімковіч Максім // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 342.
Спасылкі
- 60 гадоў споўнілася пісьменьніку, драматургу і дыплямаванаму геадэзісту Максіму Клімковічу // сайт «Радыё Свабода», 21 кастрычніка 2018
- Максім Клімковіч: Павінен быць іншы гімн // «Новы Час», 22 снежня 2015
- Семейный альбом. Путешествие с Максимом Климковичем // «СБ», 13 кастрычніка 2010