wd wp Пошук:

Марк Станіслававіч Смагаровіч

Марк Станіслававіч Смагаровіч (нар. 28 лютага 1927, вёска Забалацце, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падчас Вялікай Айчыннай вайны падлеткам пайшоў у партызанскі атрад імя Чапаева. Бацькі загінулі ў канцэнтрацыйным лагеры. У 1944 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі, знаходзіўся ў Бабруйскім доме інвалідаў (1945—1952), дзе скончыў сярэднюю школу. Некаторы час жыў у Астрашыцкім Гарадку на Міншчыне, з 1964 г. жыве ў Мінску. Член Саюза пісьменнікаў з 1955 г.

Творчасць

Літаратурнай працай займаецца з 1949 г. Першую кніжку вершаў «Мой таварыш» выдаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «На крыллях песні» (1958), «Маё выступленне» (1961), «Пачастунак» (1963), «Крокі» (1966), «Разводдзе» (вершы і паэмы, 1973), «Сплаў» (1976), «Жорны віру» (1980), «Бляск крышталю» (вершы і паэмы, 1983). Для дзяцей напісаў кніжкі паэзіі «Каля кастра» (1959), «Жураўліная труба» (1968), «Паглядае Дзіма ў неба» (1978), «Гартаванне» (1987). Сатырычныя вершы змешчаны ў калектыўным зборніку «Са свайго пункту гледжання» (з М. Макаевым, І. Шуцько, 1966).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be