wd wp Пошук:

Меер Герш Драхле

Меер Герш Драхле (9 студзеня 1888, Брэст-Літоўск — 24 чэрвеня 1941, Брэст) — яўрэйскі літаратар, журналіст, паэт.

Біяграфія

На працягу кароткага часу ён вучыўся ў рэлігійнай пачатковай школе. Рана застаўся сіратой і выхоўваўся ў чужой сям’і. Пачаў працаваць ва ўзросце дванаццаці гадоў. У 1909—1913 гадах служыў у расійскай арміі. Працаваў выкладчыкам і адміністратарам яўрэйскай школы ў Ціраспалі да 1923 года. Пасля Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Брэст. Да Другой сусветнай вайны быў лідарам суполкі і настаўнікам ідыша ў школе ГРП[ru] у Брэсце.

Пачаў выдаваць вершы ў «Сацыял-дэмакрат» у Лембергу (1909), а затым апавяданні ў яўрэйскіх часопісах «Найсэ» (1912), «Фрайнд», «Хайнт», «Момант» у Варшаве і «Фрайер геданк» у Вільні. У 1923 годзе ён стаў рэдактарам «Polesie Shtimmeh» (спачатку гэта быў тыднёвік, а з 1924 года выходзіў двойчы ў тыдзень) у Брэсце. Таксама рэдагаваў «Polesie Nayes», затым — «Polesie Express».

Аўтар кнігі апавяданняў, азагалоўленай «In umruike tsaytn, dersteylungen» («У нерашучыя часы, гісторыі») (1936), у якой ён адлюстроўваў розныя тыпы звычайных яўрэйскіх людзей.

У перыяд Другой сусветнай вайны, з верасня 1939 года па 22 чэрвеня 1941 года, працаваў настаўнікам ідыша ў савецкай вячэрняй школе ў Брэсце, быў бібліятэкарам раённай бібліятэкі.

Калі немцы ўзялі Брэст, ён і 5000 іншых габрэяў былі вывезены 24 чэрвеня 1941 года ў былы польскі ваенны лагер, дзе яго расстралялі нацысты.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты Польшчы Катэгорыя·Паэты на ідыш
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be