Мсціслаў Адамавіч Камінскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камінскі. Мсціслаў Адамавіч Камінскі (28 красавіка 1839, фальварак Радзецк, Вількамірскі павет, Віленская губерня — 12 лістапада 1868) — беларускі этнограф, фалькларыст і публіцыст.
У 1860—1862 вучыўся ў Варшаўскай медыка-хірургічнай акадэміі. Супрацоўнічаў у газеце «Вілейскі веснік», часопісах «Ілюстраваны штотыднёвік», «Калоссе», «Варшаўская бібліятэка». Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру беларускага, літоўскага і польскага народаў. У артыкулах «Дзяды», «Некалькі словаў пра звычаі народу ў Мінскай губерні» падаў цікавыя звесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзенне і фальклор беларусаў.
Зноскі
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.