Мураталы Курэнкееў
Мураталы Курэнкееў (кірг.: Муратаалы Күрөңкеев; 1860, Талды-Булат, Кыргызстан — 12 студзеня 1949) — кіргізскі кампазітар-меладыст; адзін з заснавальнікаў кіргізскай прафесійнай музыкі. Народны артыст Кыргызтана (1936).
Біяграфія
Вучыўся ў бацькі — народнага музыканта Курэнкея. У 1936—1945 гадах саліст Кіргізскага аркестра народных інструментаў. Выканаўца на нацыянальных кіргізскіх інструментах (галяку, камузе, чаоры). Развіваў найлепшыя традыцыі народнага выканальніцтва. У свой рэпертуар уключаў кіргізскія інструментальныя п’есы, у т.л. каля 80 уласных кю, і найгрышы іншых народаў. Стварыў яскравыя ўзоры народнай інструментальнай музыкі. Многія яго мелодыі выкарыстаны ў якасці тэм у творах іншых кампазітараў.
Літаратура
- Мураталы Курэнкееў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.