wd wp Пошук:

Мухтар Шаханаў

Мухтар Шаханаў (каз.: Мұхтар Шақанов; нар. 2 ліпеня 1942, с. Каскасу, Талебійскі раён, Туркестанская вобласць) — казахскі паэт і пісьменнік, дэпутат Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан, палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 ліпеня 1942 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Выпускнік Шымкенцкага педагагічнага інстытута. У 1989 годзе выступаў у Крамлі з пасланнем дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР пра ўтойванне фактаў гвалтоўнага падаўлення снежаньскіх падзей 1986 года. У 2009 годзе ўзначаліў рух супраць перадачы мільёна гектараў сельскагаспадарчых тэрыторый на ўсходзе Казахстана ў арэнду Кітаю. У 2017 годзе прапанаваў перавесці на лацінку не толькі казахскую, але і рускую мову ў Казахстане.

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Казахстана Катэгорыя·Паэты Казахстана Катэгорыя·Паэты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be