Мікалай Аляксеевіч Гатцук
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гатцук. Мікола Аляксеевіч Гатцук (укр.: Микола Олексійович Гатцук; ?-?) — украінскі фалькларыст, мовазнаўца, пісьменнік. Псеўданімы — М. Глек, М. Куций і іншыя.
Дзейнасць
Займаўся зборам фальклору, выдаў зборнікі «Ужинок рідного поля» (1857; змясціў украінскія спевы, думы, прыказкі, прымаўкі) і «Дев’ять струн української бандури» (1863; украінскія песні з нотамі). Аўтар аднаго з першых украінскіх лемантароў, што называўся «Українська абетка». дзе таксама змясціў украінскія думы пры Хвеська Ганжу Андыбера, пра смерць казака-бандурыста, пра бедную ўдаву, пра сястру і брата, украінскія прыказкі, прымаўкі, калядкі. Аўтар драмы «Оксана» (1907), напісанай пад уплывам укроаінскіх народных песняў.
Правапіс
Займаўся пытаннямі ўкраінскага правапісу. У артыкуле «Про правописи, заявлені українськими письменниками з 1834 года по 1861 р.» (Основа, 1862, № 7) ахарактырызаваў распрацаваныя Міхайлам Максімовічам, Лейкам Баравікоўскім, Амвросіем Мятлінскім, Панцеляймонам Кулішам сістэмы ўкраінскага правапісу. Артыкул быў скіраваны супраць кулішоўкі.
Ува ўласным правапісе фактычна ўжываў фанетычную транскрыпцыю. Праз вялікую колькасць дыякрэтычных знакаў, кропак, дужак, рысак правапіс быў нязручным і таму не набыў папулярнасці:
Ŏколиб нε ц’а важка скрута татарс’кого лиха, миб ўже здаўнаб мали своу рідну моўу, пис’мєнє
і достоту °вироблєну; св’атоблиўε °слово Божε і о’го заповіт вірісне кожнй-б тамиу; і нε
було б ўнεвічинε ріднε слоўо; миб тоді мали своу’ Літεратуру, своу’ осноўу а’сного жит’а’.
Зноскі
Літаратура
- Гатцук Микола // Український радянський енциклопедичний словник. — С. 374.
- Брицина О. Ю. Гатцук Микола Олексійович // Українська літературна енциклопедія. — С. 395.
- Мистецтво України: Біографічний довідник / За редакцією А. В. Кудрицького. — К., 1997. —С. 144.
- Поповський А. М. Гатцук Микола Олексійович // Українська мова: Енциклопедія. — К., 2000. — С. 87—88.
- Гатцук Н. С. // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона(недаступная спасылка)
- Розширення фунціональних меж української мови // Русанівський Віталій. Історія української літературної мови. — К., 2001.