Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (нар. 1953)
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч. Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (нар. 14 студзеня 1953, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі лінгвіст, выкладчык, перакладчык, навуковец, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт.
Біяграфія
Нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1974 годзе. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гг. працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). З ліпеня 2013 года — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Дзейнасць
Займаецца навукова-даследчыцкай і літаратурнай дзейнасцю. Аўтар вершаваных зборнікаў «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010), кнігі перакладаў «Такая тонкая размовы ніць» (2013).
Зноскі
Спасылкі
- Біяграфія Архівавана 22 кастрычніка 2021. на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў