wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Савік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савік. Мікалай Пятровіч Савік (23 ліпеня 1937, г. Дзяржынск, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі вучоны-кібернетык, публіцыст, член Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогіяў (1997).

Біяграфія

У 1954 годзе Мікалай Савік закончыў Койданаўскую школу № 1 Мінскай вобласці, скончыў БДУ (1959). З 1959 года ў Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, з 1977 года ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. Прымаў удзел у стварэнні першай у СССР шматпраграмнай вылічальнай сістэмы «Мінск-22», а таксама вымяральна-вылічальных комплексаў і сістэмы калектыўнага карыстання аўтаматызаваных даследаванняў і навукова-тэхнічных эксперыментаў для шэрагу навукова-даследчых інстытутаў АН Беларусі. Аўтар больш за 500 навуковых, навукова-папулярных, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў.

Зноскі

Літаратура

  • Савік Мікалай Пятровіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 609.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be