wd wp Пошук:

Мікола Капыловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Капыловіч. Мікола Капыловіч, поўнае імя Мікалай Фаміч Капыловіч (нар. 10 ліпеня 1937, Астражанка, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць — 24 лютага 2000, Маладзечна Мінскай вобласці) — беларускі празаік

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Астражанскую сярэднюю школу (1956), працаваў загадчыкам сельскага клуба, інструктарам Лельчыцкага райкама камсамола. У 1958 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На апошнім курсе вучобу сумяшчаў з работаю на Беларускім радыё ў якасці рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1963) выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Цудзенішскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна. У 1964—1967 гадах — рэдактар выдавецтва «Беларусь». Працаваў літаратурным сакратаром газеты «Звязда», рэдактарам у Дзяржаўным камітэце Савета Міністраў па друку, у выдавецтвах «Навука і тэхніка», «Мастацкая літаратура». У 1989—1990 гадах — загадчык аддзела пісьмаў газеты «Маяк Палесся» Брагінскага раёна. З 1983 года жыў у Маладзечне.

Творчасць

У рэспубліканскім друку ўпершыню выступіў у 1960 годзе. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Скрозь жывуць людзі» (1968), «Засада» (1979), «Дні ціхай восені» (1981), «Чужы сваяк» (1987).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be