Мікола Міхайлавіч Адам
Мікола Міхайлавіч Адам (нар. 8 студзеня 1978, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць; Псеўданімы: Майк Адам) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Біяграфія
Да 1992 года жыў у Шахцінску Карагандзінскай вобласці Казахстана. Скончыў Мікалаеўшчынскую СШ імя Я. Коласа (1995), філалагічны факультэт БДУ (2000), факультэт культуралогіі, аддзяленне кінадраматургіі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2005). Размеркаваны ў Капыль рэжысёрам раённага Дома культуры. Заснаваў там тэатральную студыю «Непаседа», паставіў спектакль «Дабрыдзень, Маша!», які меў неадназначны рэзананс. Да 2010 года займаўся з дзецьмі тэатральнай творчасцю. Працаваў спецкарэспандэнтам газеты «Культура», загпастам Тэатра-студыі кінаакцёра, грузчыкам, рэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Рэгістр», у аддзеле паэзіі часопіса «Маладосць».
Творчасць
Дэбютаваў вершамі ў 1995 годзе ў часопісе «Першацвет». Аўтар кніг паэзіі «Калыханка для каханай» (2001), «Вайна, прыдуманая мною» (2004), «Під лацканами споминів» (Івана-Франкоўск, 2018, у перакладзе на ўкраінскую мову), «Небо на столі» (Вінніца, 2020, у перакладзе на ўкраінскую мову).
Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Акно», літаратурных газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Наша Ніва», расійскім альманаху «Петербургские строфы», калектыўных зборніках «Анталогія маладога верша» (Мінск, «Ураджай», 2001) «Кахаць і верыць» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2013), «Пад зоркай кахання» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2015), «Скажы, што кахаю…» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2018).
Аўтар кніг прозы «Шоўк» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2013), у якую ўвайшлі аповесці «Насця», «Шоўк. Гісторыя жарсці», «Антыгерой», раман «Мыла»; «Каждому свой ад» (Смаленск, «Ноопрес», 2013), «…І прыдбаў гэты дом» (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2020), «Сёстры» (Мінск, «Галіяфы», 2020), «Дачка» (Мінск, «Галіяфы», 2022).
Перакладае з украінскай, у прыватнасці, творы Марыі Вайно, Васіля Слапчука, Наталлі Дытыняк, Аляксандра Букацюка, Багдана Кірсты, Вікторыі Шэвель, Марысі Нікіцюк, Міколы Бідэнкі, Анны Матыкі, Рамана Бойчука, Ольгі Дэркачовай, Таццяны Бялімавай, Ольгі Новак, Святланы Брэслаўскай, Мар’яны Сурмачэўскай, Анны Януш, Яраславы Шакера.
Пераклаў на беларускую мову паэтычныя кнігі ўкраінскіх пісьменнікаў Вікторыі Шэвель «На абцасах/На підборах» (Мінск, «Галіяфы», 2019) і Васіля Слапчука «Каранацыя палявога рамонка» (Мінск, «Колорград», 2019), «Кветкі на мінным полі» (Мінск, «Колорград», 2020).
Прызнанне
-
2019 г. Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі імя М. Бідэнкі за пераклад вершаў Міколы Бідэнкі (Украіна).
-
2019 г. Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі імя Г. Скаварады за зборнік вершаў «Під лацканами споминів», перакладзены на ўкраінскую мову (Украіна).
-
2020 г. Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі імя П. Куліша за высокі прафесіяналізм і важкі ўнёсак у папулярызацыю ўкраінскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь (Украіна).
Творы
Раманы
- Пра каханне і не (1999)
- Беларускі раман (2000)
- Скарпіён (2015)
- Дачка (2016)
- Хронікі Белых Росаў (2016—2021)
- Прывітанне, Даша! (2010—2017)
- Сёстры (2020)
- Трылогія «…І прыдбаў гэты дом»
- …І прыдбаў гэты дом (2017)
- Адаптацыя (2018)
- Вольны птах (2021)
Аповесці
- Насця (1999)
- Антыгерой (2010)
- Шоўк. Гісторыя жарсці (2010)
- Анёл і Траянда (2019)
- Паэт і паэтэса (2021)
- Мія (2022)
Апавяданні
- Адзін дзень Карыны Шарамет, або Вечная драма
- Аліса
- Без логікі
- Без святла
- Ваўчыца
- Выбар
- Вязень замка адзіноты
- Вяртанне
- Гульня ўяўлення
- Добры чалавек Мазахаў
- Ішоў дождж
- Калюня
- Кватэра, якая любіла цішыню
- Кома
- Крысціна
- Макулатура
- Начныя госці
- Развітанне з марай
- Руская рулетка
- Рыцар
- Саша
- Спатканне ў адну ноч
- Спёка
- Стаўроў
- Трыпціх
Электронныя кнігі
- Волк (2012) — Проект «ПослеSLовие…» (Масква)
- Прывітанне, Даша! (2016) — Выдавецтва Янушкевіча (Мінск)
- Шоўк (2016) — Выдавецтва Янушкевіча (перавыданне папяровай кнігі) (Мінск)
- Здравствуй, Даша! (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)(недаступная спасылка)
- Укус скорпиона (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)(недаступная спасылка)
- Хроники Беларутении (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)
- Каждому свой ад (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)
- Дочка (2016) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)
- Гульня ўяўлення (2017) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)
- Беларускі раман (2017) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)
- Мястэчка (2017) — Мультимедийное издательство Стрельбицкого (Кіеў)
Спасылкі
- http://zviazda.by/be/news/20200314/1584162257-zaklyaty-skarb-abo-saga-nakanavannya
- http://www.golos.com.ua/news/116540(недаступная+спасылка)
- https://www.youtube.com/watch?v=0RCr-YCWAkc
- https://www.youtube.com/watch?v=cxaZQLCBJwM
- https://www.youtube.com/watch?v=J_jpOF6faQE&feature=share
- http://kuryer-if.info/vixid-na-inshu-orbitu/#more-12980