Мікола Пятровіч Луфераў
Мікола Пятровіч Луфераў (7 студзеня 1929 в. Трубільня, Краснапольскі раён-1994) — беларускі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1956).
Біяграфія
Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1950), аспірантуру пры Мінскім педінстытуце (1954).
Першая рэцэнзія надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» у 1952 г. Літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і інш. Даследаваў праблемы гісторыі беларускай савецкай літаратуры. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы беларускай сучаснай прозы», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (Т.1), падручніка для філалагічных факультэтаў педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры», аўтар манаграфіі «Проза Кузьмы Чорнага», брашуры «Кузьма Чорны» і інш.
Зноскі
Літаратура
- Луфераў М. П. Беларуская энцыклапедыя у 18 т. т.9.- Мн.: БелЭн., 1999.- С.375