wd wp Пошук:

Мікола Салаўцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаўцоў.

Мікола (Мікалай Іванавіч) Салаўцоў (нар. 30 снежня 1937, вёска Красавічы, Клімавіцкі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія

З сям’i сялян. Закончыў 7 класаў Красавіцкай НСШ, потым дзесяцігодку Савініцкай СШ. Пасля заканчэння Клімавіцкага ветзаатэхнікума (ветэрынарнае аддзяленне) працаваў ветэрынарам i заатэхнікам. Служыў у радах Савецкай Арміі ў горадзе Гродна.

Завочна закончыў БДУ, факультэт журналістыкі.

Творчасць

Мікола Салаўцоў піша вершы i прозу на беларускай мове. Першы верш надрукаваў у Клімавіцкай раённай газеце «Молат» у 1955 годзе пад назвай «Беларусь — мая радзіма».

Вершы яго друкаваліся ў часопісах «Работніца i сялянка», «Бярозка», «Вясёлка», у газетах «Чырвоная змена», «Магілёуская праўда» i «Магілёўскія ведамасці», у «Настаўніцкай газеце», у раённых газетах гучалі на рэспубліканскім i абласным радыё i тэлебачанні.

М. Салаўцоў з’яуляецца адным з аўтараў пяці калектыўных зборнікаў беларускіх паэтаў: «Прыдняпроўе» (1958 год),, «Матчына слова» (1991 год), «Галасы прыдняпроўя» (1991 год), «Дняпроўскія хвалі» (1993 год), «Самавар у лесе» (1995 год). Усе яны выйшлі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў горадзе Мінску. У гэтым выдавецтве выдадзены два зборнікі вершаў М.Салаўцова для дзяцей: «Вавёрчын веласіпед» (1976 год) i «Чаму плуг не ржавее» (1978 год).

У 2000 годзе выйшаў зборнік вершаў пад назвай «Азбука зорнага неба». У ім змешчаны, у асноўным, вершы аб мінулым i сёняшнім нашым дні з яго роздумамі i трывогамі, з яго марамі, са шчырай заклапочаннасцю аб лепшай будучыні з яе супярэчнасцямі i з высокім рамантычна-збіральным поглядам на свет. Шмат вершаў аб каханні, аб прыродзе, аб вайне, ёсць i гумар.

Творы

  • Азбука зорнага неба. — Магілёў: Абл. друк., 2000. — 120 с.
  • Вавёрчын веласіпед. — Мн: Маст. літ., 1976. — 32 с.
  • Чаму плуг не ржавее. — Мн.: Маст. літ., 1978. — 20 с.: іл.
  • Кветка-партызанка; Сябрам з Габрава; Родная мова; Наш сад: [ Вершы ] // Галасы Прыдняпроўя: Магілёўшчына літаратурная: Паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар i сатыра. — Мн.: Маст. літ., 1991. — С. 33-34.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be