Міхал Міласлаў Годжа
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Годжа. Міхал Міласлаў Годжа (славацк.: Michal Miloslav Hodža; 22 верасня 1811, в. Ракша, Славакія — 26 сакавіка 1870, Цешын, Польшча) — славацкі пісьменнік і кіраўнік славацкага паўстання супраць венграў.
Тэолаг паводле адукацыі, шмат сіл аддаваў распрацоўцы славацкай мовы, удзельнічаў у выданні славацкіх часопісаў і ў літаратурным жыцці краіны.
Імем Міхала Годжы названая галоўная плошча ў сталіцы Славакіі Браціславе.