wd wp Пошук:

Міхась Іванавіч Мельнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнік. Міхась Іванавіч Мельнік (1949, Майсеевічы) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Майсеевічы Асіповіцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы.

Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. З’яўляецца старшынёй Лідскай гарадской рады ТБМ.

Вершы друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, гучалі па радыё і тэлебачанні.

Працуе выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Лідскага педагагічнага вучылішча.

Творы

  • Чабор П., Мельнік М. Скрыжаванне: Вершы. Мн.:МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. ISBN 985-6138-01-7
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be