Міхаіл Іосіфавіч Велер
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Велер. Міхаі́л Іо́сіфавіч Ве́лер (руск.: Михаил Иосифович Веллер; нар. 20 мая 1948, Камянец-Падольскі, Украінская ССР) — расійскі пісьменнік і філосаф, член Расійскага ПЭН-Цэнтра і Расійскага філасофскага таварыства, лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій.
Праца
У 1972—1973 гадах працуе па размеркаванні ў Ленінградскай вобласці выхавальнікам групы падоўжанага дня пачатковай школы і настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сельскай васьмігадовай школе. Звольнены па ўласным жаданні.
Уладкоўваецца рабочым-бетоншчыкам цэха зборных канструкцый ЖБК-4 у Ленінградзе. У якасці вальшчыка лесу і землякопа выязджае летам 1973 з брыгадай «шабашнікаў» на Кольскі паўвостраў і Церскі бераг Белага мора.
У 1974 годзе працуе ў Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі і атэізму (Казанскім саборы) малодшым навуковым супрацоўнікам, экскурсаводам, столярам, забеспячэнцам і намеснікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы.
У 1975 годзе — карэспандэнт завадской газеты Ленінградскага абутковага аб’яднання «Скараход» «Скараходаўскі рабочы», в.а. загадчыка аддзела культуры, в.а. загадчыка аддзела інфармацыі. Першыя публікацыі апавяданняў у «афіцыйнай прэсе».
З мая па кастрычнік 1976 года — перагоншчык імпартнага быдла з Манголіі ў Бійск па Алтайскіх гарах.
З 2006 года вядзе штотыднёвую перадачу на Радыё Расіі «Пагаворым» з Міхаілам Велерам.
Крытыка
- Александр Тарасов. Похабный анекдот (нявызн.). Скепсис. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 2 лістапада 2014.
- Михаил Бойко. «Большой Хлопок» (нявызн.).
- Марат Салихов, к. т. н.. Михаил Веллер и нигилизм (нявызн.).
Аповесці і раманы
- Рандэву са знакамітасцю (1990)
- Прыгоды маёра Звягіна (1991)
- Ножык Сярожы Даўлатава (1994)
- Самавар (1996)
- Ганец з Пізы (2000)
- Жорсткі (2003)
- Раманы (2003)
- Мая справа (2006)
- Не ножык не Сярожы не Даўлатава (2006)
- Махно (2007)