Міхаіл Аляксандравіч Уласенка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уласенка. Міхаіл Аляксандравiч Уласенка (10 лютага 1937, в. Юшкавічы, Мсціслаўскі раён, Магiлеўская вобласць) — беларускi паэт, журналiст.
Бiяграфiя
Бацькі ─ Аляксандр Паўлавіч і Ульяна Рыгораўна ─ былі патомнымі сялянамі-хлебаробамі. Таму яго, старэйшага з чатырох сыноў, арыентавалі да зямлі, на сельскую прафесію. Скончыў 7 класаў Маляціцкай СШ у 1954 годзе i паступiў у Мсціслаўскае вучылішча механізацыі. Да арміі працаваў трактарыстам, рабочым мостабудаўнічага раёна. Потым была служба на Балтыйскім флоце. Прышлося паднімаць i цаліну. У 1964—1965 гадах працаваў на будоўлі Брацкай ГЭС. У 1966 годзе прыехаў на родную Беларусь. Пачаў працаваць літсупрацоўнікам у Крычаўскай раённай газеце. Тут атрымаў сярэднюю і вышэйшую адукацыю. З 1975 года — галоўны рэдактар Магілёўскага абласнога тэлерадыёкамітэта. А з 1980 па 1992 гг. — рэдактар Горацкай раённай газеты, затым уласны карэспандэнт «Магілёўскай праўды». Зараз пенсіянер, але працуе ўласным карэспандэнтам у абласной газеце «Зямля і людзі».
Творчасць
М. Уласенка дэбютаваў у 1964 годзе, пiсаў нарысы i вершы. Працаваў у рэспублiканскiм, абласным i мясцовым друку. У сярэдзiне 90-х гадоў пачаў асвойваць «кароткі» жанр ─ пераважна чатырохрадкоўе, напісаў шмат эпіграм і мініпародый, пераклаў у вершаванай форме мноства рускіх і беларускіх прымавак. Яны ўвайшлi ў першую кнiгу «Мелочи жизни» (2005).
«Гэта сапраўды кніга таленавітага аўтара, у якой сваё бачанне не толькі дня сённяшняга, але, не пабаюся перабольшыць, Сусвету ў цэлым… Тут ёсць з чаго пасмяяцца і задумацца, азірнуцца навакол і кінуць позірк у будучыню» — так ацанiў першую кнiгу паэта пiсьменнiк Анатоль Казлоў.
На выбар літаратурнай формы яго падштурхнулі, ў першую чаргу, багатае калізіямі жыцейскае асяроддзе, а таксама ўплыў майстроў парадыйнага жанру — Георгія Юрчанкі, Паўла Саковіча, Аляксандра Іванова і Аляксея П’янова, многіх іншых беларускіх і расійскіх сатырыкаў і гумарыстаў. Вершы, эпіграмы, мініпародыі М.Уласенкі выхапленыя з жыцця, з абуральнай паўсядзённасці нашага быта, уражваюць сваёй мастацкай дасканаласцю, прыцягваюць арыгінальнасцю жыццёвых назіранняў і нагадваюць нам аб тым, што мы самі часта назіраем, аб чым думаем-разважаем і з чаго смяёмся: Акрамя мініяцюр, Міхаіл Уласенка таксама піша сатырычныя вершы, паэмы, апавяданні на беларускай і рускай мовах. Творы друкавалася ў «ЛіМе», у часопісе «Вожык», у альманаху «Гоман», у абласным друку i ў калектыўных зборніках.
Прызнанне
Член Саюза журналістаў БССР (зараз — Рэспублiкi Беларусь) (1965), член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007).
Бiблiяграфiя
- Базар житейской суеты.- Могилев.: 2010. — 150 с.
- Мелочи жизни : книга юмора и сатиры провинциального задиры. — Могилев.: 2005. — 75 с.
- Стихотворения. Афоризмы // Галасы з Горацкага «Парнаса». — Горкі: 1995. — С. 37-39.
- Апавяданні // Галасы Прыдняпроўя: Магілеўшчына літаратурная: Паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар і сатыра / Рэдкал.: І. Аношкін (уклад.) і інш. — Мн.: Маст. літ., 1991. — С. 184 −190.
- Апавяданні // Дняпроўскія хвалі:Магілёўшчына літаратурная. — Магілёў.: 1993. — С. 186—193.
Лiтаратура
- Власенко, М. Автобиография, стихи // Зямля і людзі. — 2005. — 2 ліст.
- Детликович, П. Свежее лыко «народных опорок»: (к выходу из печати «Мелочей жизни») // Зямля і людзі. — 2005. — 2 ліст.
- Міхайлаў, У. З «Дробязямі жыцця» — на высокі «Парнас» // Ленінскі шлях (Горкі). — 2007. — 14 лют.
- Прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі // ЛіМ. — 2006. — 1 снеж. — С. 3.
- Рудковский, Н. Ирония под руку с улыбкой… // Магілёўскія ведамасці. — 2005. — 10 снеж.
- Сатырычныя мініяцюры Міхаіла Уласенкі «Мелочи жизни» : буклет / Аддзел культуры Горацкага райвыканкама. — Горкі, 2007.
- Уласенка Міхась:Біяграфічныя звесткі // Галасы Прыдняпроўя: Магілеўшчына літаратурная: Паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар і сатыра / Рэдкал.: І. Аношкін (уклад.) і інш. — Мн.: Маст. літ., 1991. — С. 342.
- Уласенка Міхась:Біяграфічныя звесткі // Дняпроўскія хвалі:Магілёўшчына літаратурная. — Магілёў.: 1993. — С. 360.
- Лiўшыц, Уладзiмiр. Майстар «кароткага жанру»(75 год М.Уласенку)//Лiтаратура i мастацтва.- 2012.- 10 лютага.
- Лiўшыц, Уладзiмiр. “Паэт палёгкі не шукае…” ( пра Аляксандра Уласенку)// У кн.: На крылах натхнення — Мінск: 2016.— С.257-261.