wd wp Пошук:

Міхаіл Апанасавіч Стэльмах

Міхаіл Апанасавіч Стэльмах (укр.: Михайло Панасович Стельмах; 24 мая 1912 — 27 верасня 1983) — украінскі празаік , драматург , паэт , лаўрэат Сталінскай прэміі (1951), Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Акадэмік АН УССР (1978). Дэпутат ВС СССР з 1962 года.

Біяграфія

Міхаіл Стэльмах нарадзіўся 11(24) мая 1912 года ў вёсцы Дзякіўці (цяпер Літынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны ў беднай сялянскай сям’і). У 1929 годзе пасля заканчэння школы паступіў у Вінніцкі педагагічны тэхнікум, затым на літаратурны факультэт Вінніцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1933 годзе. У 1933—1939 гадах працаваў настаўнікам. У 1939—1945 гадах служыў у РСЧА, спачатку радавым артылерыстам, а з 1944 года пасля двух цяжкіх раненняў і лячэння ў г. Уфе — карэспандэнтам Першага Украінскага фронту «За гонар Айчыны». Падчас вайны ў Варонежы і Уфе былі апублікаваныя зборнікі вершаў Міхаіла Стэльмаха. Пасля заканчэння вайны прыйшоў на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, фальклору і этнаграфіі АН УССР, дзе прапрацаваў да 1953 года.

М. А. Стэльмах памёр 27 верасня 1983 г. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты Украіны Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be