Міхаіл Барысавіч Марцінкоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцінкоўскі. Міхаіл Барысавіч Марцінкоўскі (5 ліпеня 1922, г. Сянно, Віцебская вобласць; псеўданімы: Марцін Коўзкі, М. Коўзкі, М. Коўскі) — беларускі пісьменнік-сатырык.
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Скончыў Краснаярскі педагагічны інстытут у 1951 годзе. Палітпрацаўнік, ваенны журналіст, старшы афіцэр ваенна-навуковага аддзела, спец-карэспандэнт, адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва», з 1968 па 1978 г. — аргсакратар праўлення СА БССР, з 1983 года — ва Упраўленні экспертызы Дзяржбуда БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года, Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
Аўтар артыкулаў у газетах, часопісах, энцыклапедычных даведніках па гісторыі беларускай савецкай культуры.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I, II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942-45), медалямі.
Зноскі
Літаратура
- Марцинковский Михаил Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)