Міхаіл Васілевіч Вадап’янаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вадап’янаў. Міхаіл Васілевіч Вадап’янаў (руск.: Михаи́л Васи́льевич Водопья́нов; 6(18).11.1899, с. Вялікія Студзёнкі, цяпер частка г. Ліпецка — 11 жніўня 1980) — савецкі лётчык, адзін з першых Герояў Савецкага Саюза (20.04.1934), генерал-маёр авіяцыі (1943). Член КПСС з 1934.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У лютым 1918 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, служыў шафёрам-матарыстам, затым бортмеханікам і пілотам ў авіяцыі. Пасля Грамадзянскай вайны лётаў на самалётах па трасах Масква — Іркуцк, Масква — Ленінград, першым адкрыў паветраную лінію на в. Сахалін. Скончыў ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў (1929). У сакавіку — красавіку 1934 года ўдзельнічаў у выратаванні экіпажа ледакола «Чэлюскін», за што быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. У 1937 годзе ўдзельнічаў у паветранай экспедыцыі на Паўночны полюс. У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў авіядывізіі. З 1946 года ў адстаўцы. Аўтар рамана «Кірэевы» (1956), аповесцяў, апавяданняў, аўтабіяграфічнай кнігі «Палярны лётчык» (1952) і кнігі «Валерый Чкалаў» (1954). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і медалямі.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.