Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэлехаў. Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў (18 кастрычніка 1926, Бахаравічы, Самахвалавіцкі раён, Менская акруга, БССР (цяпер — Пухавіцкі раён, Беларусь) — 31 мая 2015) — беларускі краязнаўца і педагог. Ганаровы грамадзянін горада Давыд-Гарадка (2001).
Біяграфія
Бацька Міхаіла, Уладзімір Шэлехаў, быў адным з арганізатараў мясцовага калгаса, старшынёй сельсавета, загінуў на фронце ў 1944 г. Да Вялікай Айчыннай вайны закончыў сем класаў сярэдняй школы ў Дудутках. З кастрычніка 1942 года — у савецкім партызанскім атрадзе імя Суворава 2-й Мінскай брыгады. 7 лістапада 1943 года быў узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» II ступені. У канцы 1943 года быў паранены і трапіў у палон, знаходзіўся ў лагерах ваеннапалонных у нацысцкай Германіі. У пачатку 1945 годзе ўдалося ўцячы, прабраўся на ўсход і уступіў у Чырвоную армію. Ваяваў у складзе стралковага палка зенітнай дывізіі 9-га стралковага корпуса 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта. Удзельнічаў у фарсіраванні Одэра, у штурме Берліна. Быў паранены. Пасля Перамогі служыў у Германіі. Дэмабілізаваны ў красавіку 1947 года ў званні старшага сяржанта.
У 1951 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў у сельскіх школах Столінскага раёна. У 1962—1986 гадах дырэктар СШ № 2 Давыд-Гарадка.
Выбіраўся дэпутатам Давыд-Гарадоцкага гарадскога і Столінскага раённага Саветаў дэпутатаў.
У 2012 годзе лаўрэат «Русской премии» за зборнік арыентальных навэл «Колодец потопа».
Творчасць
Аўтар сотняў публікацый па гісторыі і краязнаўстве паўднёвых тэрыторый Беларусі і Палесся. У 2012 годзе выдадзена кніга «За веру и волю», у якой расказваецца аб рэлігійнай сітуацыі на Беларусі ў ХVI—ХVIII стагоддзях.
Творы
- За веру и волю: памяти героев Освободительной борьбы Белой Руси против уничтожения Православия в XVI—XVIII веках посвящается / М. В. Шелехов; Общественное объединение «Туровское научно-просветительское общество»; [науч. ред. П. Ф. Лысенко]. — 2-е изд., испр. — Мн: А. Н. Вараксин, 2013. — 103 с.
- Давыд-Гарадок. Час і людзі / Міхаіл Шэлехаў; [прадмова П. Лысенкі]. — Брэст: Брэсцкае ўпраўленне па друку, 2000. — 304 с.: [8] л. іл.
- Забытое княжество Городецкое / М. В. Шелехов // Деды : дайджест публикаций о белорусской истории. — Мн, 2012. — С. 135—145.
- Забытае княства / М. У. Шэлехаў; У складзе Вялікага княства Літоўскага / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч; Татары на Палессі / М. У. Шэлехаў; У складзе Рэчы паспалітай / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч; Століншчына ў ХVІ—ХVІІІ стагоддзях / М. У. Шэлехаў // Памяць. Столінскі раён. — С. 49-70.
- У складзе Расійскай імперыі ; Паўстанне 1863—1964 гадоў / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч ; На мяжы двух стагоддзяў / М. У. Шэлехаў, М. П. Бразоўскі, Ю. С. Юркевіч ; Адукацыя, культура, грамадскае будаўніцтва / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч // Памяць. Столінскі раён. С. 72-82.
- Забытае княства / Міхаіл Шэлехаў // Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 140—159.
- Школа Победы : [о 70-летии СШ № 2 г. Давид-Городка] / Михаил Шелехов // Навiны Палесся (Столiн). 2014. 31 кастрычнiка. С. 8.
- Давид-Городок: накануне 900-летия : [аб падрыхтоўцы святкавання юбілея горада] / Михаил Шелехов // Народная трыбуна. 1998. 14 лютага.
- Школе — 40 гадоў : [пра гісторыю СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / М. Шэлехаў // Навіны Палесся (Столін). 1984. 20 лістапада.
Літаратура
- Шелехов Михаил Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009 / под ред. И. В. Чекалова. — Мн.: Энциклопедикс, 2009. — С. 263.
- Шелехов Михаил Владимирович // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биографический справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 26—27.
- Шэлехаў Міхаіл Уладзіміравіч // Памяць. Столінскі раён: гіст.-дакум. хроніка. — Мн., 2003. — С. 499.