Наста Кудасава
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудасава. Наста Кудасава, поўнае імя Настасся Фёдараўна Кудасава (нар. 25 мая 1984, Рагачоў, Гомельская вобласць) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
Скончыла СШ № 5 г. Рагачова, аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (2006), магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» (2007). Займаецца выхаваннем дваіх дзяцей: сына Ягора і дачкі Марыі.
Творчасць
Пачала пісаць вершы з шасці гадоў. У перыядычных выданнях вершы друкуюцца з 1999 г. («Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень» і інш.). Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). З’яўляецца ўдзельнікам альманахаў «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнік праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фестываляў.
Творы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы.
Прызнанне
- Заахвочвальная прэмія часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе (намінацыя «Дэбют»).
- Прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году — 2016»
- Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 годзе
- Прэмія «Празрысты Эол» у 2018 годзе ў намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года»
- Лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019)
- Лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова (2021)
Бібліяграфія
Творы
- Кудасава Наста. Лісьце маіх рук. Мінск: Логвінаў, 2006. — 76 с.
- Кудасава Наста. Рыбы. Мінск: Харвест, 2013. — 64 с.
- Кудасава Наста. Маё невымаўля. Мінск: Кнігазбор, 2016. — 116 с.
- Кудасава Наста. Вясна. Вуснам цесна. Мінск: Кнігазбор, 2021. — 188 с.
- Вершы. Дзеяслоў, № 15 Архівавана 19 чэрвеня 2013.. Мінск
- Вершы. Дзеяслоў, № 5 Архівавана 20 чэрвеня 2013.. Мінск
- Вершы. Маладосць, № 5, 2008 г.
- Вершы. Верасень, № 1, 2009 г.
- Вершы на сайце Родныя Вобразы Архівавана 23 красавіка 2012.
Пераклады
- Пераклад вершаў на рускую мову: Сибирские огни № 2, 2009 г.
Рэцэнзіі
- Рэцэнзія Вікі Трэнас на кнігу «Лісьце маіх рук» на сайце «Новая Эўропа»(недаступная спасылка)
- Рэпартаж Севярына Квяткоўскага з прэзентацыі кнігі на svaboda.org
Зноскі
Спасылкі
- Старонка Насты Кудасавай Facebook
- Старонка Насты Кудасавай ВКонтакте
- слухаць вершы на Літрадыё
- Аўтарская старонка на Камунікаце