Наталля Уладзіміраўна Ламека
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ламека. Наталля Уладзіміраўна Ламека (8 сакавіка 1981, Мінск) — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, літаратуразнаўца, выкладніца кафедры замежнай літаратуры БДУ.
Біяграфія
Скончыла рамана-германскае аддзяленне філфака БДУ (2003), аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю па творчасці Дж. Джойса («Мастацкі ўніверсум Джэймса Джойса: структура, канцэпцыя чалавека, тыпалагічны кантэкст», 2007).
Займаецца даследаваннем заходнееўрапейскай мадэрнісцкай літаратуры, аўтар дзвюх манаграфій, двух навучальна-метадычных дапаможнікаў у суаўтарстве і шэрагу навуковых публікацый. Мае пераклады з англійскай і нямецкай моў.
Бібліяграфія
- «Мастацкі універсум творцы», Мінск, 2005
- «Хаосмас Джэймса Джойса як мультыстабільная сістэма (сінергетычная прырода мастацкага феномена», Мінск, 2006
- «Дэкадэнцкія матывы ў творчасці Георга Тракля і Эгана Шыле» // ARCHE, 2011, # 9
- «Міфапрастора паэзіі Г. Тракля», ПрайдзіСвет, 2009
- «Канцэпцыя „двайнога бачання“ сусвету ў навелістыцы Густава Майрынка», ПрайдзіСвет, 2009 (недаступная спасылка)
Зноскі
Спасылкі
- Ламека Наталля Уладзіміраўна(недаступная спасылка) на philology.bsu.by
- Наталля Ламека на ПрайдзіСвеце