Нафталі Маскілейсан
Нафталі Маскілейсан (20 лютага 1829, Радашковічы, Віленская губерня — 19 лістапада 1897, Мінск) — яўрэйскі паэт, аўтар артыкулаў па даследаванні Агады.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Радашковічах (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у сям’і рабіна і аўтара каментароў да Талмуда і Шулхан аруха Абрагама Маскілейсана (1788−1848, Мінск). У 1832 сям’я Маскілейсанаў перабралася ў Мінск. Публікаваўся ў перыядычных выданнях на старажытнаяўрэйскай мове — «Ха-Цфіра(руск.) бел.» і «Хамеліц». Як добры стыліст ён зарэкамендаваў сябе зборнікам лістоў «Міхтабім ле-ламед» (1870). Плёнам дваццацігадовай працы з’яўляецца перавыданае ім у перапрацаваным і значна выпраўленым выглядзе вядомае сачыненне Іехіеля Гейльпрына(руск.) бел. «Седэр га-Дарот[en]» (Варшава, 1878—1882). Падрыхтаваў да друку і апублікаваў рукапісы працы свайго бацькі.
Зноскі
Спасылкі
- Нафталі Маскілейсан — артыкул з РЕЭ