wd wp Пошук:

Ніна Васільеўна Галіноўская

Ніна Васільеўна Галіноўская (18 снежня 1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская паэтэса.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1955 г. скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962—1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.

Творчасць

Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Красное знамя»). Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэтэсы Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be