Нішат Шырвані
Нішат Шырвані — іранскі і пасля расійскі паэт, па нацыянальнасці быў азербайджанцам.
Біяграфія
Біяграфічных звестак пра яго жыццё практычна не захавалася. Вядома, што ён нарадзіўся ў горадзе Шамаха(руск.) бел., Шырванскае ханства(руск.) бел. (васальная дзяржава Персіі), атрымаў рэлігійную адукацыю ў медрэсэ, аднак пакінуў родны горад, калі той быў акупаваны войскамі Асманскай імперыі, — верагодна, па прычыне пераследу з боку турэцкіх уладаў і духавенства з-за яго творчасці. Ён пераехаў у горад Салян(руск.) бел., які ўваходзіў тады ў склад Расійскай імперыі.
Творчасць
Творчая спадчына Нішата Шырвані прадстаўлена газэлямі(руск.) бел. на тэму трагічнасці лёсу, адзіноты, несправядлівасці лёсу; да нашых дзён дайшло толькі некалькі газэляў. Для яго паэтычных твораў уласцівы немудрагелістаць стылю і народная мова пры адначасовых эмацыйнасці і ўменні выкарыстоўваць выяўленчыя сродкі мовы.
Бібліяграфія
- Мүмтаз С., Азәрбајҹан әдәбијјаты (Нишат Ширвани), Б., 1925;
- Араслы Һ., XVII—XVIII әср Азәрбајҹан әдәбијјаты тарихи, Б., 1956.
Зноскі
Спасылкі
- Артыкул у Літаратурнай энцыклапедыі. (руск.)
- Nişat Şirvani (азерб.)