Павел Іванавіч Ткачоў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ткачоў. Павел Іванавіч Ткачоў (3 верасня 1930, с. Скадаінаўка, Каменскі раён, Растоўская вобласць, Расія — 1 студзеня 1998, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1981), прафесар (1982). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1964), Саюза журналістаў Беларусі.
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (адзяленне журналістыкі, 1955; аспірантура, 1967).
Працаваў у газеце «Зорька» (з 1955, загадчык аддзела пісем), «Піянер Беларусі» (1960—1964, адказны сакратар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1967, філалагічны факультэт, кафедра рускай класічнай літаратуры, з 1969 — загадчык кафедры, адначасова ў 1981—1986 — дэкан факультэта журналістыкі).
Навуковыя інтарэсы: пытанні мастацкай літаратуры і публіцыстыкі; памфлет і сатыра.
Узнагароды
Узнагароды: званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1983), нагрудны знак «Отличник высшего образования СССР» і інш.
Зноскі
Літаратура
- Памфлетное наследие Ярослава Галана и традиции М. Горького : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / П. И. Ткачев. — Минск, 1967.
- Ткачоў Павел Іванавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 600.
- Ткачоў Павел Іванавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 474.
- Ткачоў Павел Іванавіч / Л. А. Суднік // Энцыклапедыя ллітаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 256—257.
- Ткачев Павел Иванович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Мінск, 1982. — Т. 5. — С. 627.
- Ткачоў Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 90—93.
- Ткачоў Павел Іванавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 276—277.