wd wp Пошук:

Павел Міхайлавіч Шруб

Павел Міхайлавіч Шруб (20 лютага 1955, вёска Хільчыцы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1977). Працаваў старшым інжынерам кафедры фізікі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1977—1979). Служыў у Савецкай Арміі (1981—1983). З 1983 г. — выкладчык-метадыст Мінскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі. Скончыў завочна Мінскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1987).

Творчасць

У рэспубліканскіх выданнях друкуецца з 1979 г. Аўтар зборніка вершаў «Лабараторыя» (1987).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за зборнік вершаў «Лабараторыя».

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be