Павел Пятровіч Шастакоў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шастакоў. Павел Пятровіч Шастакоў (29 чэрвеня 1889, м. Манастыршчына, Мсціслаўскі павет, цяпер Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — расстраляны пасля 30 студзеня 1937) — беларускі паэт і журналіст.
Біяграфія
З сялян. Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам школы граматы ў 1906 г. З 1916 г. — у складзе 7-ай артылерыйскай брыгады ваяваў на румынскім фронце. У 1917 г. — у Маскве: прапаршчык 2-га запаснога палка цяжкай артылерыйскай брыгады, удзельнік кастрычніцкага ўзброеннага паўстання(руск.) бел.. З 9 лістапада — член Маскоўскага Савета салдацкіх дэпутатаў(руск.) бел..
У 1918—1919 гг. у Мсціславе: член павятовага выканкама і загадчык аддзела народнай асветы, рэдактар павятовай газеты «Думы бедняка». Удзельнічаў у грамадзянскай вайне.
З 1921 г. у Мінску: начальнік палітасветы Мінскага ваенкамата, намеснік старшыні Галоўпалітасветы Беларусі, галоўны інспектар па клубах і хатах-чытальнях. З верасня 1926 г. па жнівень 1928 г. у Маскве — загадчык беларускага сектара Камуністычнага інстытута нацменьшынстваў імя Ю. Б. Мархлеўскага(руск.) бел..
З верасня 1928 — па жнівень 1929 г. — намеснік наркама асветы БССР. З сакавіка па ліпень 1929 г. адказны рэдактар газеты «Савецкая Беларусь».
З кастрычніка 1935 па жнівень 1936 г. — дырэктар Белдзяржвыдавецтва. Быў членам ЦВК БССР (1929—1932). Аўтар лібрэта першай оперы М. М. Чуркіна «Вызваленне працы», многіх вершаў і артыкулаў.
30 студзеня 1937 г. неабгрунтавана арыштаваны органамі НКУС, затым расстраляны. У 1956 г. рэабілітаваны пасмяротна.
Зноскі
Літаратура
- Шастакоў Павел Пятровіч: Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С.118.